Анджэй Пачобут святкуе 50-годдзе ў турме

Анджэй Пачобут у судзе / СБ
Анджэй Пачобут у судзе / СБ

Журналіст-палітвязень Анджэй Пачобут святкуе за кратамі юбілей – яму споўнілася 50 гадоў. Нядаўна, нагадаем, яму прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Польшча намагаецца вызвалення палітвязня, але пакуль беларускі рэжым адмаўляецца ісці на саступкі.

У 2019 годзе Пачобут быў госцем перадачы "Ідэя Х", у якой Еўрарадыё шукае нацыянальную ідэю. Як тады сказаў журналіст, "свабода і годнасць" — вот націдэя для грамадзян рознай нацыянальнасці.

Падтрымаць і павіншаваць Пачобута можна лістом. Адрас: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі