Лукашэнка агучыў умову вызвалення палітвязня Анджэя Пачобута
Ён заявіў, што памяняе яго на Паўла Латушку і ўсю каманду НАУ.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы вызваліць палітвязня Анджэя Пачобута, журналіста і актывіста Саюза палякаў у Беларусі.
Ён заявіў, што пагодзіцца абмяняць Пачобута на Паўла Латушку і каманду НАУ. Пры гэтым ён называў Латушку абразлівай мянушкай.
Раней МУС Польшчы заявіў, што гатовы адкрыць пункт пропуску ў "Баброўніках" пасля вызвалення Анджэя Пачобута, асуджанага на 8 гадоў калоніі.
31 сакавіка Лукашэнка зявіў, што не будзе мяняць чалавека "на нейкі кавалак мяжы".
Таксама ён дадаў, што кіраўніца неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс карыстаецца свабодай перамяшчэння і нядаўна ездзіла ў Польшчу, дзе яе маці рабілі аперацыю. "Мы яе не збіраемся нікому аддаваць, і мы яе не абмяжоўваем у перамяшчэннях", — сказаў Лукашэнка. Ён назваў Борыс "мая палячка" і заявіў, што яна саам захоча жыць у Беларусі.
Павел Латушка ўжо заявіў у адказ на словы Лукашэнкі, што гатовы на такі абмен, але паставіў свае ўмовы. Ён сказаў, што гатовы абмяняць сябе і ўсю мужчынскую каманду НАУ на ўсіх палітзняволеных Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.