Апазіцыя баіцца згубіць незалежныя СМІ, а журналісты — незалежнасць
У адказ на клопат апазіцыі пра тое, што ўлады канчаткова “перакрыюць кісларод” недзяржаўным СМІ, журналісты выказалі нежаданне абслугоўваць ні ўладу, ні апазіцыю. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў апазіцыя занепакоілася лёсам незалежных СМІ падчас выбарчай кампаніі. І падставы для неспакою ў палітыкаў ёсць. Згодна са звесткамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, да прэзідэнцкіх выбараў 2001 года ў краіне было 50 грамадска-палітычных недзяржаўных выданняў. Пасля выбараў іх засталося 25. А трое журналістаў былі асуджаныя паводле крымінальных артыкулах. Перад выбарамі 2006 года з сістэмы распаўсюду былі прыбраныя 19 выданняў. Шэсць газет з тых часоў так і не здолелі аднавіць выхад.
Сённяшнюю сітуацыю старшыня БАЖ Жанна Літвіна ў сваім выступе падчас круглага стала “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы” таксама назвала вельмі складанай.
Жанна Літвіна: “Сёння нашы моц, патэнцыял і рэсурс далёка недастатковыя дзеля таго, каб выканаць тыя мэты, якія мы перад сабой ставім. Распаўсюд: у краіне няма палітычнага рашэння, звязанага з гэтай праблемай. Вельмі сур’ёзная праблема — доступ да інфармацыі. Новыя дапаўненні ў закон “Аб дзяржслужбе” яшчэ больш ускладнілі жыццё журналістаў”.
А ёсць яшчэ праблемы з акрэдытацыяй — 20 журналістаў за апошні год атрымалі папярэджанне за незаконную дзейнасць на карысць замежных СМІ. Падчас вулічных акцый ёсць перашкоды працы журналістаў з боку міліцыянтаў. Існуе закон “Аб інтэрнэце”. Жанна Літвіна нагадала, што Еўрарадыё і радыё “Рацыя” не маюць магчымасці вяшчаць у Беларусі.
Сітуацыя з законам “Аб урэгуляванні інтэрнэта” ўвогуле, на думку эксперта Аляксандра Класкоўскага, цмяная — гэты ўказ нікому да канца не зразумелы.
Аляксандр Класкоўскі: “Дзеля расшыфроўкі гэтага ўказа, які сам па сабе ёсць рамкавым дакументам, прынялі цэлы веер пастаноў. Яны мусілі расшыфраваць гэты ўказ, але толькі яшчэ больш яго зашыфравалі”.
І зроблена гэта, лічыць ён, наўмысна. Такая, кажа Класкоўскі, нявызначанасць палохае людзей і стварае ўяўленне, што кожны можа быць прыцягнуты да адказнасці за любы крок па Сеціве, які не спадабаецца ўладам.
Што ж тычыцца выбарчай кампаніі і інтэрнэце, то эксперт перасцярог: у гэты час інтэрнэтчыкам трэба чакаць абвінавачванняў у паклёпе, экстрэмізме і пераследу за каментары. Прыклады ёсць. І нагадаў, што ўжо ёсць “чорныя спісы” непажаданых для наведвання сайтаў.
Але не толькі ўлады перашкаджаюць працы незалежных СМІ. Паводле словаў Літвіной, дастаткова непаразуменняў і паміж палітыкамі і журналістамі.
Жанна Літвіна: “Журналісты не абавязаныя абслугоўваць палітычных лідэраў, нейкія рухі канкрэтныя. Я катэгарычна супраць непапулярных крокаў у дачыненні да рэдакцыйных калектываў з жаданнем падначаліць і прымусіць рабіць тое, што хочуць лідэры”.
І адзначыла, што прэс-службы партый і рухаў працуюць слабапрафесійна і абмяжоўваюць сваю працу рассылкай сухіх рэлізаў. А журналіст Аляксандр Коктыш, каб паспрабаваць вырашыць гэтыя праблемы, прапанаваў стварыць палітыка-журналісцкі клуб.
Аляксандр Коктыш: “Чаму б не разгледзець магчымасць стварэння пастаянна дзеючага палітыка-журналісцкага клуба? Раз на паўгода можна было б сустракацца. І там можна было б выпрацаваць агульныя правілы гульні журналістаў-палітыкаў, рамкі супрацоўніцтва, спосабы вырашэння праблем і этычных пытанняў”.
Журналісты адзначылі, што палітыкі ў сваіх праграмах мала ўвагі надаюць пытанню свабоды СМІ. Лідэр БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч пакрыўджана заявіў, што падчас сустрэч з даяркамі яму не выпадае казаць пра такія пытанні. Мечыслаў Грыб падтрымаў калегу, дадаўшы, што гэта журналісты павінны “бегаць” за палітыкамі, а не яны альбо іх прэс-службы — за імі. Сяргей Калякін шматзначна прамаўчаў. Лідэр “Еўрапейскай кааліцыі” Мікалай Статкевіч сцісла падзякаваў журналістам за іх працу.
І толькі Яраслаў Раманчук хутка з’арыентаваўся і экспромтам накідаў на ноўтбуку некалькі тэзісаў.
Яраслаў Раманчук: “Я прапаную зрабіць такую ўлётачку невялікую адносна таго, што б мы зрабілі са СМІ, калі б была на тое нашая ўлада”.
І прапанаваў прыватызаваць усе дзяржаўныя СМІ, адмяніць ліцэнзаванне сродкаў масавай інфармацыі, прыватызаваць "Белтэлекам" і "Белпошту", адмяніць дзярждатацыі СМІ, а законам “Аб дзяржслужбе” абавязаць чыноўнікаў даваць журналістам усю інфармацыю аб сваёй дзейнасці.
Старшыня “Цэнтра прававой трансфармацыі” Алена Танкачова пахваліла Раманчука за тое, што той здольны вымавіць складанае словазлучэнне “агульнанацыянальнае тэлебачанне”, але параіла яму свае тэзы скаардынаваць з напрацоўкамі БАЖ па пытаннях адстойвання свабоды слова.
На заканчэнне размовы лідэр АГП Анатоль Лябедзька прапанаваў пралабіраваць разгляд сітуацыі са СМІ ў Беларусі ў Еўрапарламенце. А старшыня БХК Алег Гулак параіў журналістам абараняць свае правы пры дапамозе праваабаронцаў. І паабяцаў любую падтрымку ў складанай сітуацыі.
Фота : Змітра Лукашука