Апоўдні супраць Пуціна: у Расіі выстройваюцца чэргі да ўчасткаў для галасавання
Полдень против Путина в Новосибирске
Акцыя "Апоўдні супраць Пуціна" праходзіць у трэці (асноўны) дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі. Яе сутнасць у тым, каб прыйсці да выбарчых участкаў роўна а 12-й. І такім чынам паказаць, што працоўнікаў Уладзіміра Пуціна ў Расіі шмат, пры гэтым нічога не парушыўшы.
Акцыя пачалася ва ўсходніх рэгіёнах РФ. Вялікая чарга выстраілася каля выбарчага ўчастка ў Навасібірскім дзяржаўным універсітэце (на фота). Таксама чэргі назіраюцца на іншых участках.
Мэрыя Навасібірска паведаміла пра "збег выбаршчыкаў" на некаторых выбарчых участках праз "правакатыўныя дзеянні". Туды накіравалі дадатковых паліцыянтаў — узмацнілі "меры бяспекі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.