Арцёма Лябедзьку асудзілі на 3,5 года калоніі

Арцём Лябедзька на судзе / БЕЛТА

Арцём Лябедзька на судзе / БЕЛТА

Палітвязню Арцёму Лябедзьку прысудзілі 3,5 года калоніі. Менавіта столькі патрабаваў пракурор.

Мінскі гарадскі суд прызнаў Арцёма Лябедзьку вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці". Нагодай паслужылі грашовыя пераводы, якія ён зрабіў тром арганізацыям, прызнаным у Беларусі "экстрэмісцкімі". Плацяжы рабіліся як з банкаўскага рахунку Лябедзькі з дапамогай мабільніка, так і праз плацежную сістэму ў Фэйсбуку.

Суд над ім пачаўся 21 жніўня. На судзе палітвязень сваёй віны не прызнаў.

Арцёма Лябедзьку затрымалі ў сакавіку 2023 года. Спярша яго двойчы асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым пачалі крымінальную справу.

Бацька Арцёма Анатоль Лябедзька раней узначальваў апазіцыйную Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а цяпер жыве за мяжой і з'яўляецца дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі