Арганізатары “Року за Баброў”: Бясплатную ваду не дазволіла санстанцыя

 Арганізатары “Року за Баброў”: Бясплатную ваду не дазволіла санстанцыя

Арганізатары фестывалю “Рок за Баброў” адказалі на прэтэнзіі гасцей імпрэзы, якія скардзіліся на недастаткова камфортныя ўмовы. Як піша TUT.by, фестываль прайшоў на Баравой у суботу, 4 жніўня і сабраў рэкордную колькасць наведнікаў —  45 тысяч чалавек. Пры гэтым была 30-градусная спёка, ля прыбіральняў стаялі чэргі, а пітная вада ў продажы скончылася недзе на сярэдзіне імпрэзы.

Дырэктар кампаніі JetSounds Аляксандр Касач, які выступаў арганізатарам музычнай імпрэзы, патлумачыў, што спачатку хацелі паставіць цыстэрну з бясплатнай пітной вадой, але зрабіць гэта не дазволіла санэпідэмслужба. Пры гэтым ён запэўнівае, што на фэст пускалі наведнікаў са сваёй вадой, адзінай умовай была адкрытая тара.

Чэргі да прыбіральняў утварыліся з той прычыны, што санітарная зона павінна лакалізавацца ў адным месцы, а раскідваць брыбіральні па ўсёй фестывальнай пляцоўцы нельга.

Таксама праз вялікую колькасць людзей здараліся перабоі з сотавай сувяззю, кепская працавалі банкаўскія карткі. Толькі два аператары сувязі адгукнуліся на просьбу арганізатараў “Року за Баброў” і ўсталявалі дзве дадатковыя вышкі, каб палепшыць сувязь.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі