Арменія і Азербайджан дамовіліся ўстрымлівацца ад прымянення сілы

Перамовы паміж кіраўнікамі Арменіі і Азербайджана прайшлі пры пасярэдніцтве Расіі / kremlin.ru
Перамовы паміж кіраўнікамі Арменіі і Азербайджана прайшлі пры пасярэдніцтве Расіі / kremlin.ru

Арменія і Азербайджан "дамовіліся ўстрымлівацца ад прымянення сілы або пагрозы яе прымянення". Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнт Азербайджана Ільхама Аліева, прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пуцін быў пасярэднікам на сустрэчы, якая адбылася ўчора ў Сочы.

Бакі таксама дамовіліся "абмяркоўваць і вырашаць усе праблемныя пытанні выключна на аснове ўзаемнага прызнання суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці межаў у адпаведнасці са Статутам ААН і Алма-Атынскай дэкларацыяй 1991 года". У заяве адзначаецца, што Арменія і Азербайджан працягваюць падрыхтоўку да заключэння мірнай дамовы.

Канчатковы варыянт дакумента адрозніваўся ад першапачатковага, расказаў пазней Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, "не ўсё ўдалося ўзгадніць, некаторыя рэчы давялося выключыць з папярэдне апрацаванага на ўзроўні спецыялістаў тэксту".

Нагадаем, канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам абвастрыўся ў пачатку верасня. Бакі тады абвінавацілі адзін аднаго ў эскалацыі канфлікту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі