Аштрафавалі мінскі кінатэатр, у якім у залу не пусцілі дзяцей з папкорнам

Суд убачыў парушэнне правоў "пры аказанні паслуг па паказе фільма" (ілюстрацыйнае фота)

Суд убачыў парушэнне правоў "пры аказанні паслуг па паказе фільма" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Мінскі кінатэатр SkyLine Cinema аштрафавалі за тое, што ў верасні мінулага года там не пусцілі ў залу мужчыну з дзецьмі са сваім папкорнам і газіроўкай. Супрацоўнік забараніў ім уваходзіць, паколькі прадукты харчавання былі набытыя "за межамі кінатэатра". У выніку мужчына вымушаны быў купіць у бары папкорн для дачкі і яе сяброў. А пасля звярнуўся ў суд. У заяве напісаў пра парушэнне правоў і тое, што "адчуў пачуццё прыніжэння, праз што ў яго павысіўся артэрыяльны ціск і яму давялося прымаць лекі".

Справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска. Ён устанавіў, што адбылося парушэнне правоў "пры аказанні паслуг па паказе фільма". У правілах кінатэатра не знайшлося такой нормы, праз якую і ўзнікла канфліктная сітуацыя (у спісе няма папкорна і газіроўкі). Мінчуку дасталіся 100 рублёў (ён спадзяваўся на 2 тысячы) кампенсацыі маральнай шкоды, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі