Асноўныя ВНУ Мінска не будуць пераносіць летнюю сесію дзеля Еўрагульняў

Асноўныя ВНУ Мінска не будуць пераносіць летнюю сесію дзеля Еўрагульняў

Асноўныя ВНУ, размешчаныя ў Мінску, не будуць пераносіць летнюю сесію ў сувязі з II Еўрапейскімі гульнямі, інфармуе БЕЛТА.

У прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кажуць, што некаторыя змены ў летняй сесіі будуць толькі для студэнтаў-валанцёраў: для іх вызначаны гнуткі графік.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі студэнты-валанцёры ІІ Еўрагульняў будуць здаваць іспыты ў траўні замест чэрвеня, а для астатніх тэрміны сесіі не зменяцца. 

У прэс-службе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка таксама кажуць, што ўмовы сесіі памяняюць толькі для валанцёраў — для іх склалі індывідуальныя планы навучання. 

Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Марыя Вішнякова заявіла, што ў іх  графік летняй сесіі таксама не зменіцца. "Датэрміновая здача сесіі будзе праводзіцца ў звычайным рэжыме, які ў нас адпрацаваны на працягу многіх гадоў. З кожным студэнтам, які будзе валанцёрам гульняў, будзем працаваць індывідуальна па заяве ў вызначаным парадку", — патлумачыла яна.

Аналагічныя змены мяркуюцца і ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Валанцёрам прызначаць індывідуальны графік здачы экзаменацыйнай сесіі і праходжання практыкі. Для астатніх усё застанецца без зменаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі