Астаповіч: “Белдзіпразем” не меў звестак пра ахоўныя зоны Курапат

Астаповіч: “Белдзіпразем” не меў звестак пра ахоўныя зоны Курапат

Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры атрымала адказ з мінскай пракуратуры з нагоды законнасці вылучэння зямлі каля мемарыялу “Курапаты” пад будаўніцтва офіснага цэнтра. На момант правядзення аўкцыёну гэты ўчастак зямлі ўваходзіў у ахоўную зону помніка.

Як вынікае з афіцыйнага ліста мінскай пракуратуры, у інстытуце “Белдзіпразем”, які займаецца землеўпарадкаваннем, проста не ведалі, што там былі ахоўныя зоны. Таму і адбыўся аўкцыён.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Антон Астаповіч: “Гэта такая сістэма, і тычыцца гэта не толькі Курапат. На сайце “Белдзіпразема” амаль нідзе не пабачыш інфармацыі пра ахоўныя зоны. “Белдзіпразем” не меў ніякіх звестак пра ахоўныя зоны Курапат, таму ў дэтальны план па аукцыёнах яны ўнеслі гэты кавалак зямлі”.

Будоўля каля мемарыялу “Курапаты” пачалася сёлета ў лютым. Але праз пратэсты актывістаў і грамадскасці забудоўшчык адмовіўся ад сваіх планаў і згарнуў будаўніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі