Асуджаны ў Расіі Кірыл Сілівончык пад амністыю не трапіў

Кірыл Сілівончык, асуджаны ў Расіі, не трапіў пад амністыю да 70-годдзя Перамогі. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са словаў яго маці Наталлі.

На днях Кірыл сам затэлефанаваў ёй і паведаміў, што цяпер ён знаходзіцца ў Ніжнім Ноўгарадзе і чакае, калі яго адправяць на месца пасялення. Жанчына паведаміла, што ні яна, ні сын не будуць пісаць заявы на перагляд справы, бо асцерагаюцца больш жорсткага пакарання.

Нагадаем, што ў красавіку выязны Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў 22-гадоваму беларускаму праграмісту Кірылу Сілівончыку з Гомельшчыны два гады калоніі-пасялення. У Ніжні Ноўгарад хлопец прыехаў на заробкі.

Яго абвінавацілі паводле артыкула "Публічнае апраўданне тэрарызму альбо публічныя заклікі да яго". Падставай быў ці то пост, ці перапост на яго інтэрнэт-старонцы "Вконтакте", дзе былі заклікі да помсты расіянам за вайну ва Украіне.

Беларускі “тэрарыст” Сілівончык працаваў на расійскім вайсковым заводзе

Ці пасадзілі б у Беларусі за такі пост, які ў Расіі напісаў Сілівончык?

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі