Беларуса асудзілі ў Расіі, бо заклікаў вярнуць Украіне Крым

Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў да двух гадоў калоніі-пасялення 22-гадовага грамадзяніна Беларусі, які працаваў сістэмным адміністратарам на адным з заводаў у Ніжнім Ноўгарадзе.

Малады чалавек быў прызнаны вінаватым па артыкуле “публічнае апраўданне тэрарызму ці публічныя заклікі да яго”. Артыкул прадугледжвае да пяці год зняволення, а ў выпадку выкарыстання СМІ — да сямі гадоў калоніі.

Як піша kriminalnn.ru, у кастрычніку 2014 хлопец апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай  сетцы тэксты і малюнкі, накіраваныя супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. У прыватнасці, заяўляе пракуратура, ён заклікаў “забіваць маскалёў” і “вярнуць Крым Украіне”. Сярод фота, змешчаных на старонцы, была выява ўкраінскага салдата, які ірве расійскі сцяг і топча герб.

Ці прызнаў падсудны сваю віну, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі