Расіяніна асудзілі за рэпост “Крым — гэта Украіна”
За рэпост у сацыяльнай сетцы суд горада Цвер асудзіў расійскага інжынера Андрэя Бубеева на 2 гады і 3 месяцы калоніі-пасялення.
Андрэй Бубееў абвінавачваўся ў публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці і дзейнасці, накіраванай на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі. Падставай для крымінальнага пераследу паслужылі адзін рэпост матэрыялу “Крым — гэта “Украіна” і адзін малюнак на гэтую ж тэму.
5 траўня прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачання папрасіў асудзіць Бубеева на 3,5 гады пазбаўлення волі. Сам інжынер-механік сцьвярджае, што яго пераследуюць за перакананні. Віну ён не прызнае, паведамляе Радыё Свабода.
Годам раней у Расіі Маскоўскі вайсковы акружны суд асудзіў беларуса Кірыла Сілівончыка да двух гадоў калоніі-пасялення паводле крымінальнага артыкула “Публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці” за размяшчэнне на яго старонцы “УКантакце” заклікаў да помсты расіянам за вайну ва Украіне.
Асуджаны ў Расіі Кірыл Сілівончык пад амністыю не трапіў
Ці пасадзілі б у Беларусі за такі пост, які ў Расіі напісаў Сілівончык?