Асудзілі двух палякаў, якія прыплылі ў Беларусь на надзіманай лодцы па цыгарэты

Затрыманыя польскія кантрабандысты

Затрыманыя польскія кантрабандысты / Памежны камітэт

У Брэсце суд разгледзеў справу двух непрацуючых грамадзян Польшчы, якіх абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы Беларусі.

Як паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці, мужчыны нелегальна прыплылі ў Беларусь на гумовай надзіманай лодцы з маторам, каб забраць і перавезці ў Польшчу кантрабандныя цыгарэты. На судзе палякі паведамілі, што ведалі пра парушэнне закону, але хацелі зарабіць на кантрабандзе па 100 долараў.

Ім прысудзілі па году калоніі агульнага рэжыму.

Пра затрыманне двух палякаў на надзіманай лодцы з маторам паведамляў летась 16 лістапада Дзяржаўны памежны камітэт. Мужчын затрымалі на беразе ракі Буг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі