Атабекаў стаў намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі
Палкоўнік Хазалбек Атабекаў стаў намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі. Адпаведны ўказ 22 траўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.
Хазалбек Атабекаў скончыў Мінскую вышэйшую ваенна-палітычную агульнавайсковую вучэльню (у 1990 годзе), служыў у вайсковай частцы 3214, камандаваў брыгадай спецназу ўнутраных войскаў МУС (з 2009-га). Званне палкоўнік атрымаў у 2007 годзе. Быў у "чорным спісе" ЕС.
Фота: sb.by