Наведніца заўважыла прусакоў пад лежакамі мінскага аквапарка

Прусак, ілюстрацыйнае фота

Прусак, ілюстрацыйнае фота / dacha.avgust.com

Пад лежакамі ў аквапарку "Лебядзіны" ў Мінску наведнікі заўважылі нашэсце прусакоў. Відэа з імі адна з адпачывальніц апублікавала ў сацсетцы TikTok, пазначыўшы, што яно было знятае 16 лістапада.

У адміністрацыі "Аква-Мінск" журналістам заявілі, што ў іх праводзяцца ўсе неабходныя дэзінсекцыйныя мерапрыемствы.

"Па сутнасці відэа, размешчанага ў сацыяльнай сетцы TikTok, адміністрацыя РК "Аквапарк "Лебядзіны" інфармуе: спецыялістамі комплексу з прыцягненнем супрацоўнікаў Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на сістэмнай аснове праводзяцца дэзінсекцыйныя і дэратызацыйныя мерапрыемствы",цытуе Onliner афіцыйны адказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі