Бабіна лета затрымаецца на выходныя
У суботу, 26 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будзе туман. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты.
Уначы прагназуецца 5-11 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 13-19 градусаў цяпла.
27 кастрычніка захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўночным захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
Уначы і зранку будзе слабы туман. Вецер паўднёва-заходні парывісты, удзень па паўночнай палове месцамі моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 5-12 цяпла, удзень чакаецца +13...+20, па поўдні — да 22 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.