Бабруйчанін зладзіў акт самаспалення

Бабруйчанін зладзіў акт самаспалення

У вёсцы Калініна Бабруйскага раёна 61-гадовы мужчына спрабаваў спаліць сябе, піша "Бобруйский курьер".

Здарэнне адбылося зранку 26 сакавіка. Мужчына перад гэтым трое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання за сямейны скандал. Але гэта не паўплывала на паводзіны мужчыны: вярнуўшыся дадому, ён чарговы раз наладзіў скандал маці.

Мужчына пагражаў скончыць жыццё самагубствам. Калі ж па яго прыехала міліцыя, вясковец абліўся бензінам з каністры і падпаліў сябе. Міліцыянты, якія забеглі ў дом, збілі агонь з галавы і адзення вяскоўца.

Пацярпелага шпіталізавалі. У яго дыягнаставалі апёкі пяці адсоткаў цела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі