Бабруйскі блогер-палітвязень Андрэй Бяляўскі выйшаў на волю
Андрэй Бяляўскі
На волю пасля адбыцця тэрміну выйшаў бабруйскі блогер Андрэй Бяляўскі. Ён апублікаваў у TikTok відэаролік свайго першага дня пасля вызвалення.
Андрэй Бяляўскі вёў блог "У меня вопрос", у якога было больш за 100 тысяч падпісчыкаў.
Яго затрымалі ў красавіку 2022-га, а ў жніўні прысудзілі два гады калоніі. Блогера прызналі вінаватым у тым, што ён нібыта "размясціў у Tik-Ток два відэаролікі з абразамі на адрас Лукашэнкі".
Праваабаронцы прызналі Бяляўскага палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.