Бацька "анархіста" з фільма "Звонок другу" не плануе падаваць у суд на БТ

Бацька "анархіста" з фільма "Звонок другу" не плануе падаваць у суд на БТ

У прапагандысцкім фільме "Звонок другу" журналісты "Агенцтва тэлевізійных навінаў" распавялі, як у 2014 годзе на Дзень незалежнасці быў затрыманы гамяльчук Сяргей Раманаў. Аўтары фільма сцвярджаюць, што 20-гадовы хлопец ехаў у Мінск, каб здзейсніць тэракт. У яго заплечніку нібыта знайшлі тратыл.

Сяргея Раманава назвалі анархістам — другая частка фільма прысвечаная небяспецы, якую нясуць радыкалы беларускаму грамадству. Але ў вочы адразу кідаецца некалькі нестыковак.

Па-першае, справай "тэрарыста" займалася следчая з аддзела наркакантролю. Па-другое, за незаконныя дзеянні ў дачыненні выбуховых рэчываў хлопца судзілі раней — звесткі пра гэта есць у пратаколе, які буйным планам паказваюць у фільме. Па-трэцяе, раней ні пра падрыхтоўку тэракта на 3 ліпеня 2014 года, ні пра суд над "тэрарыстам" нідзе не паведамлялася. Па-чацвёртае, рэчыва, з якім, па версіі аўтараў "Звонка другу", затрымалі хлопца, увогуле не падобнае да выбухоўкі.

Бацька "анархіста" з фільма "Звонок другу" не плануе падаваць у суд на БТ
Скрыншот з фільма "Звонок другу"

"Дзень быў выходны. Сын увогуле ехаў не ў Мінск — у яго быў заплечнік, спальны мех. Што да тэрарызму ці анархізму — пра гэта і гаворкі не было, з ніякімі радыкаламі ён ніколі не быў звязаны, — распавядае Еўрарадыё Аляксандр Раманаў, бацька затрыманага хлопца. — А яны вывалаклі, выдалі, што вось ён тэрарыст-анархіст. На якой падставе — я не разумею".

Аляксандр Сяргеевіч прызнае, што тратыл у хлопца быў. Але падкрэслівае: Сяргея судзілі не за тэрарызм, а за парушэнне правілаў абыходжання са зброяй і выбуховымі рэчамі. Гэта артыкул 295 Крымінальнага кодэкса. У 2014 годзе, пра які ідзе гаворка, хлопец трапіўся з выбухоўкай паўторна — і атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі.

"Ён займаўся чорным капальніцтвам. Знаходзіў патроны, трыбушыў іх. І порах не выкідаў. Вось 40 грамаў гэтага пораху часоў Вялікай Айчыннай вайны ў яго і знайшлі, — распавядае Аляксандр Раманаў пра першы выпадак, які адбыўся некалькі гадоў таму. — Прызналі, што ён прыдатны для выкарыстання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі