Баевікі замінавалі будынак СБУ ў Луганску, у іх 60 закладнікаў

Пра тое, што ў захопленым узброенымі прарасійскімі баевікамі будынку СБУ ў Луганску ёсць закладнікі, раніцай у Вярхоўнай Радзе гаварыў дэпутат Алег Ляшко. Цяпер гэта пацвердзіла СБУ, якая адзначае, што захопнікі дзейнічаюць як тэрарысты: утрымліваюць дзясяткі людзей, пагражаюць зброяй і выбухоўкай, інфармуе УНІАН.



Відавочна, што наяўнасць закладнікаў замарудзіла вызваленне будынка, захопленага 6 красавіка. Раніцай спецназ вызваліў абласную дзяржадміністрацыю ў Харкаве, былі затрыманыя 64 чалавекі, на чарзе — Луганск і Данецк.
 

Украінскія ўлады сёння агучылі ўльтыматум баевікам: калі яны не складуць зброі, будзе аддадзены загад спецпадраздзяленням выкарыстоўваць агнястрэльную зброю.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі