Баі на вуліцах Кіева — фотарэпартаж удзельнікаў сутычак (абнаўляецца)

18 лютага ў Кіеве павінна было прайсці паседжанне Вярхоўнай Рады, аднак ужо з раніцы да будынка парламента падцягнулася некалькі тысяч праціўнікаў дзеючай улады. Радыкальна настроеныя апазіцыянеры пайшлі на штурм, што прывяло да жорсткага супрацьстаяння з сілавікамі: у ход пайшлі слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты. Дэпутаты былі заблакаваныя ў будынку. Пры гэтым ніякіх канкрэтных патрабаванняў пратэстоўцы не высоўваюць, толькі апазіцыйныя дэпутаты заклікалі кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча аб'явіць аб правядзенні датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў.

Загінулыя пратэстоўцы. Медыкі паведамляюць, што прычынай смерці сталі агнястрэльныя раненні. СМІ інфармуюць аб як мінімум трох загінулых на 17 гадзін 18 лютага.

Афіцыйна міліцыянты выкарыстоўваюць толькі траўматычную зброю.

Рэшткі боепрыпасаў, знойдзеныя на вуліцах Кіева 18 лютага.

Вадамёт.

Улады паведамляюць аб пацярпелых падчас сутычак міліцыянтах. Інфармацыі аб ахвярах сярод праваахоўнікаў пакуль няма.

Пабітыя міліцыянты.

Пажар на Майдане.

Забіты міліцыянер.

Фота з акаунтаў у сацыяльных сетках удзельнікаў падзей і журналістаў, што працуюць зараз у Кіеве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі