Барэль: падчас абмеркавання санкцый ЕС улічыць падтрымку Расіяй Лукашэнкі

Барэль: падчас абмеркавання санкцый ЕС улічыць падтрымку Расіяй Лукашэнкі

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль у аўторак у Еўрапарламенце ў Страсбургу гаварыў пра Беларусь. У сваім выступе ён заявіў, што супраць афіцыйнага Мінска рыхтуюцца "кропкавыя эканамічныя санкцыі". І падчас іх абмеркавання будзе ўлічвацца дапамога, якую Расія аказвае Аляксандру Лукашэнку. Барэль згадаў нядаўні транш расійскага крэдыту, які атрымаў Мінфін Беларусі — 500 млн долараў у расійскіх рублях.

"Мы ведаем, што падтрымка Расіі... важная для Лукашэнкі, — гаварыў Жазэп Барэль. — Гэта будзе ўлічана, калі Еўрасаюз зноў будзе абмяркоўваць санкцыі".

Ён выказаў спадзяванне, што краіны ЕС будуць мець адзіную пазіцыю па новых санкцыях у дачыненні афіцыйнага Мінска.

Барэль у чарговы раз нагадаў, што санкцыі накіраваны супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння, а не простых грамадзян. Таксама ён паабяцаў, што грамадзянская супольнасць Беларусі будзе падтрымлівацца, што будзе праведзена міжнародная канферэнцыя па Беларусі. Нагадаў пра 450 беларускіх палітвязняў. Брусель зробіць усё магчымае, "каб змагацца з дыктатурай", падкрэсліў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі