Барыса Нямцова пахаваюць 3 сакавіка

Расійскі апазіцыйны палітык і дзяржаўны дзеяч Барыс Нямцоў, застрэлены напярэдадні, будзе пахаваны 3 сакавіка на Траякураўскіх могілках у Маскве. Пра гэта ТАСС паведаміў сябра бюро федэральнага палітсавета партыі РПР-Парнас Канстанцін Мярзлікін. Нямцоў з’яўляўся сустаршынёй гэтай арганізацыі.

Паводле Мярзлікіна, грамадзянская паніхіда адбудзецца ў аўторак, 3 сакавіка, з 10.00 да 14.00 у Сахараўскім цэнтры, а потым адбудзецца пахаванне на Траякураўскіх могілках. Гэта было рашэнне, узгодненае са сваякамі Нямцова.

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы. Яго застрэлілі людзі, якія праязжалі ў белым аўтамабілі і, верагодна, высочвалі палітыка. Расійская паліцыя і Следчы камітэт займаюцца расследаваннем справы. Адной з прыярытэтных версій забойства з’яўляецца палітычная дзейнасць Нямцова.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі