Барысаўскі БАТЭ рэкламуе матч з жодзінцамі на... хлебе (фота)
Матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдзе ў Барысаве 1 верасня.
Каб патрапіць у шасцёрку мацнейшых каманд, "Тарпеда-БелАЗ" мусіць зрабіць амаль немагчымае — выйграць у БАТЭ на яго полі. Перамога патрэбная і для каманды Віктара Ганчарэнкі, якая працягвае пагоню за салігорскім "Шахцёрам" (адставанне складае 4 ачкі).
Фота з незвычайнай рэкламай важнага матча змясціў сайт goals.by.
Нагадаем, у нядзелю, 1 верасня, таксама адбудуцца наступныя матчы: "Нёман" (Гродна) — "Дынама" (Мінск), "Дняпро" (Магілёў) — "Шахцёр" (Салігорск), "Мінск" — "Гомель", "Белшына" (Бабруйск) — "Славія" (Мазыр), "Дынама" (Брэст) — "Нафтан" (Наваполацк).
Усе гульні пачнуцца а 17-й гадзіне.