БАТЭ і мінскае “Дынама” разбілі ўшчэнт сваіх сапернікаў

БАТЭ і мінскае “Дынама” разбілі ўшчэнт сваіх сапернікаў

Матчы 22 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 17 верасня.

Мінскае “Дынама” разграміла з лікам 5:0 мікашэвіцкі “Граніт”. Матч прайшоў на сталічным стадыёне “Трактар” і яго наведаў нядаўна вызвалены з СІЗА бізнэсмен Юрый Чыж, у мінулым уладальнік мінскай каманды.

Барысаўскі БАТЭ амаль з той жа ўпэўненасцю разабраўся на “Барысаў-Арэне” са сваім даўнім прынцыповым сапернікам — гродзенскім “Нёманам”. Сёлета гродзенцы паказваюць не найлепшы ўзровень, таму і лік 4:0 на карысць БАТЭ можна было прадбачыць.

А вось жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” мінімальна саступіла абноўленаму брэсцкаму “Дынама” — 0:1.

“Віцебск” і “Гарадзея” разышліся з мірам — 1:1. Матч “Белшына” — “Іслач” таксама не выявіў пераможцу — 0:0.

Нагадаем, што напярэдадні прайшлі іншыя два матчы 22 тура: “Мінск” — “Славія” — 6:2, “Слуцк” — “Нафтан” — 1:1.

Заўтра пройдзе апошні паядынак гэтага раунда — “Крумкачы” згуляюць з салігорскім “Шахцёрам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі