БАТЭ мінімальна абыграў “Мінск”

БАТЭ мінімальна абыграў “Мінск”

Дзеючы чэмпіён Беларусі па футболе, барысаўскі БАТЭ ў другім туры першынства краіны мінімальна абыграў “Мінск” і выйшаў на другое месца ў турнірнай табліцы. Матч прайшоў 9 красавіка на “Барысаў-Арэне”. Перамогу для сваёй каманды вырваў у сапернікаў падпісаны сёлета сербскі легіянер Анес Рушэвіч — ён адкрыў лік у гульні на 87-й хвіліне. Гэты адзін гол і стаў пераможным для барысаўчан — 1:0. Цяпер клуб заняў другое месца ў турнірнай табліцы.

Мінскае “Дынама” таксама мінімальна перамагло “Нафтан” — 1:0. Гол на рахунку Уладзіміра Хвашчынскага.  Сталічны клуб замацаваўся на першым месцы.

Вынікі іншых матчаў 2-га тура, якія прайшлі 8-9 красавіка: “Крумкачы” — “Дынама” (Брэст) — 1:1, “Шахцёр” — “Гомель” — 0:0, “Віцебск” — “Дняпро” — 0:4, “Славія” — “Гарадзея” — 1:0, “Іслач” — “Нёман” — 0:1.

10 красавіка тур завяршыцца матчам “Слуцк” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі