БАТЭ разграміў магілёўскае "Тарпеда" і выйшаў у 1/8 фіналу Кубка Беларусі
14 верасня футбалісты барысаўскага БАТЭ гулялі ў гасцях у магілёўскага "Тарпеда". Гульня скончылася разгромнай перамогай барысаўскага клуба — 4:0.
Лік на 33-й хвіліне адкрыў Мікалай Сігневіч з удару галавой. Потым на 66-й хвіліне Мірка Іваніч павялічыў разрыў. На 83-й хвіліне Сігневіч аформіў дубль, а на 86-й Віталь Гайдучык давяршыў разгром магілёўскай каманды.
БАТЭ выйшаў у 1/8 Кубка Беларусі.
Наступную гульню клуб правядзе 17 верасня на хатнім полі. Барысаўскіх футбалістаў чакае сутрэча з гродзенскім "Нёманам".