БАТЭ выйграў у гасцях у "Шахцёра", хет-трык Карніцкага — 4:1 (відэа)
Стартавы матч 27-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе прайшоў у чацвер у Салігорску.
Барысаўчане хутка адкрылі лік — на 2-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук рэалізаваў пенальці, на 14-й хвіліне супергол метраў з 30-ці забіў Аляксандр Карніцкі (на здымку), праз 10 хвілін ён забівае яшчэ адзін гол. На 38-й хвіліне Ілля Галюза з пенальці скараціў разрыў у ліку. У другім тайме Карніцкі аформіў хет-трык, трэці раз ён вызначыўся на 88-й хвіліне.
БАТЭ цяпер мае 60 ачкоў і лідыруе ў першынстве, на другім месцы — мінскае "Дынама" з 54 ачкамі (і матч у запасе), на трэцім — салігорскі "Шахцёр", у якога 44 ачкі.
Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю. 18 кастрычніка сустрэнуцца брэсцкае "Дынама" і "Мінск", "Гомель" і мінскае "Дынама". 19 кастрычніка наваполацкі "Нафтан" прыме жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", бабруйская "Белшына" — гродзенскі "Нёман", "Слуцк" — магілёўскі "Дняпро".
Супергол гульца БАТЭ Аляксандра Карніцкага з 30-ці метраў (відэа)
Вынікі лёсавання матчаў 1/4 фінала Кубка Беларусі
Фота — goals.by