БАТЭ выйграў у "Шахцёра" з лікам 2:0
Барысаўскі БАТЭ 11 красавіка прымаў у сябе футбалістаў салігорскага "Шахцёра". Гульня прайшла ў рамках другога тура футбольнага чэмпіянату Беларусі і скончылася перамогай гаспадароў — 2:0. Галамі адзначыліся Віталь Радзівонаў (на 60-й хвіліне) і Яўген Яблонскі (на 69-й).
Перад гэтым у панядзелак ФК "Віцебск" у гасцях перамог бабруйскую "Белшыну" — 1:0.
Яшчэ шэсць матчаў тура прайшлі ў суботу і нядзелю. Нагадаем іх вынікі: "Крумкачы" (Мінск) — "Нёман" (Гродна) — 2:1, "Граніт" (Мікашэвічы) — "Іслач" (Мінскі раён) — 0:1, "Нафтан" (Наваполацк) — "Славія" (Мазыр) — 0:1, "Дынама" (Брэст) — "Мінск" — 0:3, "Слуцк" — "Тарпеда-БелАЗ" — 1:1, "Дынама" (Мінск) — "Гарадзея" — 2:0.
Такім чынам, у чэмпіянаце лідарскую пазіцыю з шасцю ачкамі маюць чатыры каманды — БАТЭ, мінскае "Дынама", "Іслач" і "Мінск".
Становішча камандаў: БАТЭ — 6 ачкоў (розніца мячоў 6-1), "Дынама" Мн — 6 (4-0), "Мінск" — 6 (4-0), "Іслач" — 6 (3-0), "Крумкачы" — 4 (3-2), "Славія" — 4 (2-1), "Віцебск" — 3 (1-1), "Шахцёр" — 3 (1-2), "Слуцк" — 2 (2-2), "Белшына" — 1 (1-2), "Нёман" — 1 (2-3), "Граніт" — 1 (1-2), "Тарпеда-БелАЗ" — 1 (1-3), "Гарадзея" — 0 (0-3), "Нафтан" — 0 (0-3), "Дынама" Бр — 0 (1-7).
Наступны тур чэмпіянату пройдзе 15-17 красавіка.