Байдэн: народ Беларусі патрабуе, каб яго голас пачулі

Байдэн: народ Беларусі патрабуе, каб яго голас пачулі

Джо Байдэн, верагодны кандыдат дэмакратаў на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША пракаментаваў апошнія падзеі ў Беларусі, дзе працягваюцца пратэсты супраць фальсіфікацый выбараў.

"Я падтрымліваю тых, хто заклікае да празрыстага і дакладнага падліку галасоў і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, — заяўляе амерыканскі палітык. — Я таксама заклікаю прэзідэнта Лукашэнку паважаць правы мірных дэманстрантаў і ўстрымацца ад далейшага гвалту".

Байдэн падкрэслівае, што "народ Беларусі патрабуе, каб яго голас пачулі". Ён заявіў пра 26 гадоў "сістэматычных рэпрэсій пры рэжыме... Лукашэнкі". Палітык абураны, што на мірных пратэстоўцаў кідаюць спецназ, выкарыстоўваюць спецсродкі.

Джо Байдэн нагадаў, што "рэжым Лукашэнкі адключыў доступ да інтэрнэту, арыштоўвае пратэстоўцаў і незалежных журналістаў, і спрабуе прымусіць замаўчаць замежных назіральнікаў". Ён падкрэсліў, што дзеянні беларускага кіраўніка "не падобныя на дзеянні палітычнага лідара, упэўненага, што ён перамог на сумленна праведзеных выбарах". Байдэн дадаў: "Мы цяпер ведаем праўду пра нападкі на дэмакратыю, якія дазваляе сабе рэжым".

Падчас масавых пратэстаў 10 жніўня ў Мінску і сутыкненняў з сілавікамі загінуў адзін чалавек, колькасць пацярпелых і затрыманых пакуль невядомая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі