Байкеры затрымалі ў Мінску п'янага кіроўцу

Увагу кампаніі байкераў, якія сабраліся на стаянцы побач з гандлёвым цэнтрам "Карона", прыцягнуў аўтамабіль "Рэно Эспейс". Ён хаатычна рухаўся па стаянцы, затым наехаў на бардзюрны камень, пераехаў цераз яго і працягнуў рух.



Байкеры пераследавалі парушальніка па вуліцы Ціміразева, праспекце Машэрава. У двары на вуліцы Грыбаедава аўтамабіль апынуўся ў тупіку, дзе байкеры і затрымалі вадзіцеля, а пасля перадалі яго супрацоўнікам ДАІ.



Высветлілася, што за рулём аўтамабіля знаходзіўся 27-гадовы мужчына. У яго выяўлена 2,05 праміле алкаголю. Пяць гадоў таму малады чалавек ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ехаў на аўтамабілі ў нецвярозым стане, паведамляе БелаПАН.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі