На штрафы за мітынгі супраць інтэграцыі сабралі ўжо $10 тысяч

Еўрарадыё
Еўрарадыё

Арганізатары кампаніі BY_Help за двое сутак сабралі на выплату штрафаў актывістам за ўдзел у акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй 10 тысяч долараў.

Ініцыятыва BY_Help, якая дапамагала грамадскім актывістам і журналістам выплачваць штрафы ў 2017 і 2018 гадах, абвясціла аб пачатку новага збору сродкаў 9 студзеня. Толькі ў гэты дзень суды аштрафавалі актывістаў на агульную суму каля 30 тысяч рублёў. Сам сбор сродкаў стартаваў 10 студзеня.

Арганізатары збору сродкаў лічаць, што выніковая сума штрафаў можа дасягнуць 80 тысяч рублёў, і заклікаюць "усіх, каму неабыякава ідэя незалежнасці нашай краіны, салідарна падтрымаць людзей, якія трапілі пад рэпрэсіўны каток".

Рэквізіты, па якіх можна пералічыць грошы для BY_Help:

- paypal: [email protected];

- наяўнымі ў Мінску або ў Еўразвязе (для кантакту пішыце ў асабістыя арганiзатарам);

- на рахунак у Польшчы, Брытаніі і Чэхіі (для атрымання рахунку таксама пішыце ў асабістыя).

Кантакт з арганізатарамі:

- праз асабістыя паведамленні групы BY_Help;

- праз е-майл: [email protected];

- па тэлефоне +375 44 5100511.

У 2017 і 2018 гадах ініцыятыва дапамагала сабраць грошы на выплату штрафаў за маршы дармаедаў і святкаванне 100-годдзя абвяшчэння БНР, а таксама на падтрымку ўдзельнікаў "справы БЕЛТА".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі