БЧБ у Вашынгтоне: масавая інсталяцыя і мітынг на фоне Капітолія

БЧБ-інсталяцыя на фоне Капітолія

БЧБ-інсталяцыя на фоне Капітолія

6 жніўня беларуская дыяспара ў Вашынгтоне стварыла мастацкую інсталяцыю і правяла мітынг у падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі. Валанцёры ўсталявалі на Нацыянальнай алее непадалёк ад Капітолія 1500 белых і чырвоных сцяжкоў у форме нацыянальнага БЧБ-сцяга Беларусі.

Кожны сцяжок адпавядаў адной асобе, якая цяпер знаходзіцца за кратамі ў Беларусі цераз палітычны пераслед. Усё гэта было прымеркавана таксама да трэцяй гадавіне выбараў 2020 года.

Да мітынгу далучылася болей за 20 мясцовых беларусаў і гасцей. Удзельнікі ўзгадалі сваіх сяброў і знаёмых, якія пацярпелі ад пераследу.

"Калі ты чуеш пра паўтары тысячы палітычных зняволеных, дык разумееш, што гэта шмат людзей. Але мы былі ўражаныя, калі пабачылі памеры нашай інсталяцыі на ўласныя вочы. Лукашэнкаўскія рэпрэсіі супраць беларусаў, якія хочуць волі, — гэта страшэннае злачынства супраць нашага народу і нашай краіны", — сказалі арганізатары.

БЧБ у Вашынгтоне: масавая інсталяцыя і мітынг на фоне Капітолія
БЧБ-інсталяцыя на фоне Манумента Вашынгтону
БЧБ у Вашынгтоне: масавая інсталяцыя і мітынг на фоне Капітолія
БЧБ-інсталяцыя на фоне Капітолія

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі