БДУ следам за БДУІР падняў аплату. Год навучання падаражаў на 200-285 рублёў

БДУ следам за БДУІР падняў аплату. Год навучання падаражаў на 200-285 рублёў

У лютым 2018 года разам з новымі коштамі на камунальныя паслугi вырасла аплата навучання ў ВНУ. 19 лютага аб падаражанні заявіў БДУІР. Кошты там выраслі ў сярэднім на 250 рублёў. Больш за ўсё падаражала навучанне на факультэце кампʼютарных сістэм і сетак, цяпер за першы і другі курс давядзецца заплаціць 3020 рублёў за кожны год, замест ранейшых 2750 рублёў.

З 1 сакавіка новыя кошты на навучанне чакаюць і студэнтаў БДУ. Тут навучанне за год падаражала з 200 да 285 рублёў. Больш за ўсё цэннік падняўся на юрыдычным факультэце і міжнародных адносінах. Цяпер за год навучання з 1 па 3 курс давядзецца заплаціць 3136 рублёў.

Калі падцягнуцца астатнія ВНУ?

У БНТУ не змаглі назваць дакладнай даты павышэння аплаты, аднак пацвердзілі, што яны, хутчэй за ўсё, зробяць па прыкладзе БДУ і БДУІР: "У нашай краіне адзіная дзяржаўная палітыка, таму, хутчэй за ўсё, мы зробім гэтак сама як і іншыя ВНУ".

У рэктараце Медыцынскага ўніверсітэта адказалі, што пытанне пра павышэнне аплаты пакуль не ўздымалася: "Мы бачылі, што БДУІР і БДУ павялічылі аплату навучання, аднак пакуль мы не ўздымалі гэтае пытанне".

Такая ж сітуацыя і ў Педагагічным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі