Беларусь атрымае ад ЕС фінансавую дапамогу — 1,5 млн еўра
Гэтыя грошы мусяць пайсці на барацьбу з хваробамі дзікіх жывёлаў.
Беларусь атрымае ад Еўрасаюза фінансавую дапамогу — 1,5 млн еўра для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёлаў. Адпаведнае пагадненне ўчора было падпісанае ў амбасадзе нашай краіны ў Францыі. Дакумент падпісалі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і іх калегі з Літвы і Латвіі.
БЕЛТА адзначае, што ў цырымоніі ўзялі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Півавар ды беларускі амбасадар Павел Латушка.
Макей заявіў, што ЕС пакуль не можа замяніць Беларусі Расію
Сёлета тавараабарот Беларусі з ЕС знізіўся амаль на траціну
Нагадаем, нядаўна намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына выказала спадзяванне, што ЕС пасадзейнічае "ва ўмацаванні эканамічнага вымярэння нашай незалежнасці праз доступ да рэсурсаў еўрапейскіх фінансавых інстытутаў", а таксама падтрымае ўступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Фота: АР