Беларусь часова забараніла вываз пшаніцы, жыта, кукурузы і грэчкі
Урад Беларусі часова забараніў вывозіць з краіны пшаніцу і мяслін (сумесь пшаніцы і жыта), жыта, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, іншыя злакі. Пра адпаведную пастанову Саўміна паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Забарона закранае як краіны ЕАЭС, так і тыя, што не ўваходзяць у ЕАЭС. Прычым забаронена вывозіць злакі незалежна ад іх краіны паходжання.
Пад забарону не трапляе вываз тавараў для міжнароднай гуманітарнай дапамогі на падставе рашэнняў урада, а таксама ў якасці запасаў. Таксама выключэнне робіцца для міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС, а таксама пры перавозцы тавараў паміж дзяржавамі ЕАЭС праз трэція краіны. Ёсць і некаторыя іншыя выключэнні.
Забарона дзейнічае тры месяцы з дня афіцыйнага апублікавання пастановы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.