Беларусь і Расія не атрымалі ад МАК запрашэння на Алімпіяду ў Парыжы

Сёння кіраўнік МАК Томас Бах афіцыйна запрасіў на Алімпійскія гульні ў Парыжы 204 краіны / pixabay

Сёння кіраўнік МАК Томас Бах афіцыйна запрасіў на Алімпійскія гульні ў Парыжы 204 краіны / pixabay

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах афіцыйна запрасіў 203 краіны на Алімпійскія гульні, якія пройдуць у наступным годзе ў Парыжы. Беларусі і Расіі ў гэтым спісе няма, піша France24.

Пры гэтым дзверы на Алімпіяду для саміх спартсменаў пакуль не зачыненыя ў выпадку, калі яны будуць выступаць пад нейтральнымі сцягамі. На мінулым тыдні Бах заявіў, што не хоча караць спартоўцаў за дзеянні іх урадаў.  

Таксама ён заявіў, што канчатковае рашэнне пра ўдзел Беларусі і Расіі ў Алімпіядзе ў Парыжы наўрад ці будзе прынятае да сесіі МАК у Мумбаі ў кастрычніку гэтага года. Ён адзначыў, што камітэт плануе не спяшацца і хоча быць упэўненым, што робіць правільны выбар.

Акрамя Беларусі і Расіі запрашэнне на Гульні не атрымала таксама Гватэмала. Урад краіны падазраюць ва ўмяшанні ў дзейнасць Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі