Беларусь на другім месцы ў еўрапейскім рэйтынгу алкагольнай залежнасці
Часцей, чым беларусы, ад алкагольнай залежнасці пакутуюць толькі венгерцы / pixabay
Беларусы апынуліся на другім месцы ў рэйтынгу еўрапейскіх краін, што пакутуюць алкагольнай залежнасцю. Паводле дадзеных аўтараў даследавання, ад алкагалізму ў Беларусі пакутуе 18,8% насельніцтва.
Даследаванне праводзіла прыватная рэабілітацыйная клініка Delamere. Аўтары рэйтынгу спасылаюцца на адкрытыя дадзеныя з World Population Review.
Першае месца занялі венгерцы, піша мясцовае выданне Daily News Hungary. Тут амаль у чвэрці насельніцтва выявіліся праблемы з алкаголем. А на трэцім месцы ў гэтым рэйтынгу — Латвія. Тут, паводле дадзеных даследнікаў, алкагалізм выяўлены ў 15,5% насельніцтва.
Злучанае Каралеўства замыкае дзясятку краін Еўропы з самымі трывожнымі вынікамі. Аўтары даследавання кажуць, што да ўсплёску роўня алкагалізму прывяла пандэмія і ізаляцыя. У прыватнасці, у Вялікабрытаніі людзі пачалі ў вялікіх колькасцях ужываць алкаголь дома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.