Беларусь не пусціла з Украіны 20 украінцаў і двух грамадзян трэціх краін
За два выходныя дні, 31 кастрычніка і 1 лістапада, Беларусь не пусціла з Украіны 20 украінцаў і двух грамадзян трэціх краін. Такія лічбы падае Дзяржаўная памежная служба Украіны.
На беларуска-ўкраінскай мяжы дзейнічаюць сем пунктаў пропуску. Паводле звестак украінцаў, цяпер пасажырапаток зменшыўся на 15% у параўнанні з мінулымі выходнымі. Гэта адбылося пасля таго, як афіцыйны Мінск абвясціў пра закрыццё межаў у сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Абмежаванні на ўезд для замежнікаў і асобаў без грамадзянства дзейнічаюць з 1 лістапада.
Паводле звестак Радыё "Свабода", 30 кастрычніка Беларусь адмовіла ва ўездзе ўкраінцам, якія ехалі ў беларускія лякарні для працэдуры па пошуку донарскіх органаў. Аперацыі па перасадцы былі аплачаныя з дзяржбюджэту Украіны ў адпаведнасці са спецыяльнай праграмай Мінздароўя Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.