Беларус парэзаў земляка, бо той хацеў вярнуць пазыку
Суд Тулы прызнаў 39-гадовага Юрыя Лабанава вінаватым у наўмысным нанясенні цяжкай шкоды здароўю, небяспечнай для жыцця чалавека.
Лабанаў пасварыўся ў двары аднаго з дамоў расійскай Тулы са сваім земляком-беларусам з-за патрабаванняў таго вярнуць пазыку. У разгар канфлікту зламыснік нанёс таварышу нажавое раненне ў спіну з пашкоджаннем спіннага мозгу, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Суд ўлічыў змякчальныя абставінаў: поўнае прызнанне віны, раскаянне ў зробленым, наяўнасць малалетняга дзіцяці. У выніку беларусу было прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму.