Беларусь пазычае 90 млн еўра на сакрэтную мадэрнізацыю сістэмы адукацыі

Беларусь пазычае 90 млн еўра на сакрэтную мадэрнізацыю сістэмы адукацыі

Беларусь пазычае ў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця 90 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю сістэмы адукацыі. Пра гэта гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі №109 ад 22 сакавіка, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пазыка даецца на 15 гадоў. 

Пры гэтым ва ўказе падкрэсліваецца, што праект пагаднення не рассылаецца. 

Перамовы наконт праекта пагаднення ўпаўнаважанае праводзіць Міністэрства адукацыі. 

Указ набывае моц з дня падпісання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі