Беларус стаў фіналістам спаборніцтваў па праграмаванні ў Тэхасе

Беларус стаў фіналістам спаборніцтваў па праграмаванні ў Тэхасе

Беларус Генадзь Караткевіч стаў пераможцам спаборніцтваў Topcoder Open Marathon ў Тэхасе (ЗША), інфармуе БЕЛТА. Цяпер наш суайчыннік з'яўляецца аспірантам Універсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі ў Санкт-Пецярбургу (Расія).

Topcoder Open — гэта штогадовы турнір па праграмаванні. Карпарацыя TopCoder ладзіць яго з мэтай заахвоціць супольнасць распрацоўшчыкаў. Сёлета ў праграму турніру былі ўключаныя шэсць відаў спаборніцтваў: Algorithm, Development, First2Finish, UI Design, UI Prototype і Marathon.

Трэк Marathon складаўся з чатырох онлайн-раўндаў. Удзельнікі павінныя былі напісаць праграму, якая знаходзіць найбольш эфектыўны адказ аптымізацыйных задач за зададзены час.

12 найлепшых удзельнікаў агульнага заліку адправяцца на вочны фінал у ЗША. У іх лік увайшоў і Генадзь Караткевіч. Дарэчы, ён стаў фіналістам і яшчэ аднаго трэка — Algorithm: у гэтым відзе спаборніцтваў беларус заняў трэцяе месца.

Генадзь Караткевіч — выпускнік гомельскай гімназіі. Ён перамагаў на шматлікіх расійскіх і міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні, у тым ліку Google Code Jam, "Яндекс.Алгоритм", VK Cup, Russian Code Cup, Facebook Hacker Cup.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі