Беларусь сёлета экспартавала ў ЕС мэблю на 100 мільёнаў еўра
Беларусь экспартуе мэблю ў ЕС
За паўгода 2023-га Беларусь імпартавала ў Еўрасаюз мэблю больш чым на 97 мільёнаў еўра, паведамляе DW.
Вытворчасць мэблі не трапіла пад санкцыі ЕС — у адрозненне ад дрэваапрацоўчай галіны. У выніку, як піша Der Spiegel, мэбля стала адным з самых важных непадсанкцыйных беларускіх тавараў, якія пастаўляюцца ў Еўропу.
Асноўныя пастаўкі беларускай мэбоі прыпадаюць на Польшчу і Германію. За імі ідуць Нідэрланды, Літва, Румынія, Эстонія, Латвія ды Францыя.
Акрамя мэблі Беларусь павялічыла імпарт цэлюлозы ў восем разоў, а паперы — у 1,3 раза.
Нямецкія журналісты не змаглі высветліць, якія менавіта еўрапейскія кампаніі працягваюць закупляць беларускую мэблю. Буйныя вытворцы, накшталт кампаній Porta і Bega, не адказалі на запыты Der Spiegel. А ў кампаніі Roller і брытанскай мэблевай сетцы ScS заявілі, што цяпер у іх "больш няма" пастаўшчыкоў з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.