Беларус трапіў у спіс лепшых маладых прадпрымальнікаў, складзены Forbes

Беларус трапіў у спіс лепшых маладых прадпрымальнікаў, складзены Forbes

Беларус трапіў у спіс лепшых маладых прадпрымальнікаў 2017 года, складзены часопісам Forbes (спіс “30 да 30”). 27-гадовы Андрэй Максімаў займаецца распрацоўкай гульняў у амерыканскай студыі Naughty Dog, жыве ў Лос-Анджэлесе ў ЗША. Ён згадваецца ў катэгорыі “Гульні”.

Партал tut.by нагадвае, што Максімаў — ураджэнец Беларусі, ён мае незакончаную вышэйшую адукацыю (вучыўся ў БДУ). Малады чалавек распавёў, што сваю першую працу знайшоў у 18 гадоў — распрацоўваў гульні. Цяпер ён з’яўляецца тэхнічным арт-дырэктарам Naughty Dog, працуе 70 гадзін на тыдзень. “Адзінае адрозненне паміж табой і чалавекам, якім ты хочаш быць — тое, што другі не здаўся, калі ў яго быў шанец”, — такую фразу Андрэй Максімаў выбраў у якасці дэвізу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі