Беларус, які страляў у Польшчы, выпушчаны на волю
Акруговы суд у Гданьску пастанавіў вызваліць з-пад варты грамадзяніна Беларусі Сцяпана Свідзерскага, паведамляе gdansk.naszemiasto.pl.
Так скончыўся сённяшні разгляд справы 30-гадовага беларуса, якога вінавацілі ў страляніне ў офісе. Пракурор паведаміла, што будзе абскарджваць рашэнне суда.
Паведамляецца, што на суд Свідзерскага даставілі паліцыянты ў масках. Разгляд праходзіў у закрытым рэжыме.
Нашага суайчынніка вінавацяць у замаху на забойства. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — пажыццёвае зняволенне. Пракурор Гражына Ваўрынюк заявіла, што паводле звестак следства, ён зрабіў два стрэлы, прычым адзін з іх — у пацярпелага. Пракурор дадала, што Свідзерскі падаў сваю версію падзеяў, але на гэтым этапе справы інфармацыя абнародаваная не будзе.
Сам Свідзерскі сваёй віны не прызнае.
Tak Stsiapan Svidzerski komentuje sprawę. Mężczyzna nie chce ukrywać sowich danych ani wizerunku. Wczoraj prokuratura postawiła mu zarzut usiłowania zabójstwa. Sąd dziś nie zgodził się na aresztowanie. @RMF24pl pic.twitter.com/us5nDplU7j
— Kuba Kaługa (@ka_uga) November 17, 2017