Беларусь закупіла бельгійскую вакцыну ад адру

Вакцына з Бельгіі

Вакцына з Бельгіі / t.me/minzdravbelarus/

Беларусь закупіла бельгійскую вакцыну ад адру, паведамляе Мінаховы здароўя. Дагэтуль прышчэплівалі і працягваюць гэта рабіць камбінаванай індыйскай вакцынай (адзёр, краснуха і паратыт) Serum Institute of India і расійскім прэпаратам Вектар ГНЦ СБ.

На фоне росту колькасці захворванняў Мінаховы здароўя закупіла партыю вакцыны Прыёрыкс GlaxoSmithKleine (Бельгія). Чакаецца, што яна будзе ў паліклініках цягам бліжэйшых двух тыдняў.

Партыя разлічана на паўгода, і, як сцвярджае мінстэрства, цяпер вакцыны хопіць усім.

Уздым захворвання на адзёр стаў фіксавацца ў нашай краіне з лістапада. Зарэгістраваныя выпадкі ў Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцях і ў сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі