Беларусь запрапануе Расіі размясціць у сябе дадаткова 12-15 самалётаў
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэта тлумачыцца актыўнасцю NATO каля беларускай мяжы.
Як перадае interfax.by, кіраўнік дзяржавы спаслаўскя на тое, што з Італіі ў краіны Балтыі былі перакінутыя паўтара дзясятка самалётаў NATO. "Зараз, хай сабе, не больш за 12-15 самалётаў, перагнаць іх на тэрыторыю Беларусі, вызначыць маршруты патрулявання і яшчэ запасныя маршруты. Няхай працуюць, патрулююць", — адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на актывізацыю ЗША і NATO ў рэгіёне: "Мы на гэта рэагавалі спакойна да таго часу, пакуль не пачаліся маштабныя вучэнні на поўдні, я так разумею, на тэрыторыі Польшчы, і Польшча запрасіла ўзмацнення і пашырэння маштабаў гэтых вучэнняў".
Лукашэнка нагадаў, што ёсць дамоўленасці ў рамках беларуска-расійскай Саюзнай дзяржавы: "Гэтая групоўка мае план дзеяння, у тым ліку план дзеянняў на падобныя выпадкі".
Фота — naviny.by