Беларуса аштрафавалі за сумны смайл пад допісам у "Аднакласніках"
У Магілёўскай вобласці Дрыбінскі суд прызнаў мясцовага актывіста руху "За Свабоду" Андрэя Юркова вінаватым ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго аштрафавалі на 255 рублёў (10 базавых велічыняў), перадае Радыё "Свабода".
Як распавядала Еўрарадыё, нагодай для справы на Юркова стаў сумны смайл у сацсеткцы "Аднакласнікі". Апазіцыянер паставіў значок "Сумую" пад пастом пра колькасьць ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў. Допіс быў аздоблены сімволікай Савецкага Саюзу і фашысцкай Германіі. Пасля сумнага лайку допіс з'явіўся і старонцы Юркова, што міліцыя палічыла распаўсюдам экстрэмісцкай інфармацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.