Беларуса праверылі на мяжы Германіі і Нідэрландаў — знайшлі 300 тысяч еўра
Грошы, якія знайшлі ў беларуса / presseportal.de
Беларуса праверылі на мяжы Германіі і Нідэрландаў — знайшлі 300 тысяч еўра. Як паведамляе нямецкая паліцыя, ён быў пасажырам цягніка, які рухаўся з Нідэрландаў у бок Берліна. Праверку наладзілі на станцыі горада Бад-Бентхайм. 38-гадовы мужчына заявіў, што не мае нічога забароненага, у тым ліку і грошай, якія б падлягалі дэклараванню. Але паліцыя праверыла багаж.
У сумцы для туалетных прыладаў былі некалькі пачкаў банкнот, а ў спартыўнай сумцы — "два пухлыя пластыкавыя пакеты, набітыя еўра-купюрамі". Грошы канфіскаваныя, праводзіцца расследаванне. Крымінальная справа распачата па падазрэнні ў адмыванні грошай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.